суббота, 30 сентября 2023 г.

 

Бучынская, Наталля Сцяпанаўна. Ква-Фея, Кваканцыя і "жабіны вочкі": сон + ява = казачная з'ява / Н.С.Бучынская; [маст. Р.Кульба]. — Мінск: Беларусь, 2021. — 110 с.1-4 кл.

Гэтая гісторыя - працяг кніг пра прынцэсу Зоську Алівію і рыцара Квыха. У каралеўстве Ладзісвета пануюць мір і згода. Каралева Лагодзіца ачуняла, прынц Казімір радуецца вяртанню брата-блізнюка Раціміра, які яшчэ нядаўна быў жабянём Квыхам. Кваканцыя выхоўвае цмачанё. Але кожнаму цмоку наканавана стаць крыважэрнай пачварай. Ніякае выхаванне, ніякія прыяцельскія стасункі не ў стане гэтага змяніць. Ці здолеюць героі кнігі выратаваць свайго ўлюбёнца ад незайздроснага лёсу?